Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 студзеня: пракурор запрасіў 11 гадоў калёніі для Руслана Слуцкага; праваабаронцу Капуцкаму прысудзілі яшчэ 15 сутак


Архіўнае фота. Удзельнікі аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» 24 кастрычніка 2020 году ў Магілёве

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.

11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму для Руслана Слуцкага

У судзе Полацкага раёну працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні 38-гадовага жыхара Наваполацку, рамесьніка ​Руслана Слуцкага ў «спробе прывядзеньня ў непрыдатнасьць чыгуначных шляхоў зносінаў» (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама «акце тэрарызму» (ч. 1 арт. 289 КК), піша «Вясна».

Справу разглядае судзьдзя Андрэй Дзергачоў, дзяржаўнае абвінавачваньне падтрымлівае Тацяна Шабека.

Актам тэрарызму сьледзтва палічыла раскіданыя на дарозе ня менш за 12 самаробных «вожыкаў» і мэталічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», які праходзіў 28 кастрычніка 2020 году. Шыны тады пракалолі чатыры аўтамабілі. Але агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзян, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу.

Руслан Слуцкі віну прызнаў часткова.

18 студзеня ў ходзе судовых спрэчак пракурор запрасіў для Руслана Слуцкага 11 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабаронцу Алесю Капуцкаму прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту. Ён правядзе за кратамі 45 дзён

Алеся Капуцкага затрымалі 17 сьнежня ў Маладэчне. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 дзён. Алесь павінен быў выйсьці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 сьнежня над праваабаронцам адбыўся суд — яго пакаралі чарговым 15-дзённым арыштам.

Алесь Капуцкі зь лістом ад Алеся Бяляцкага і кнігай Свабоды пра яго. 2013 год
Алесь Капуцкі зь лістом ад Алеся Бяляцкага і кнігай Свабоды пра яго. 2013 год

16 сьнежня Алесь зноў ня выйшаў на волю. 18 студзеня стала вядома, што Капуцкаму зноў прысудзілі 15 дзён арышту, паведамляе «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG