Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За два дні для пашкоджанага ветрам касьцёла ў Магілёве беларусы сабралі больш за шэсьць тысяч рублёў


Катэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Паны Марыі і Сьвятога Станіслава ў Магілёве да пашкоджаньня ветрам

Грошы трэба на рамонт даху касьцёла, збудаванага ў XVIII стагодзьдзі. Ён пацярпеў ад ураганнага ветру 14 студзеня.

На гэты момант на рамонт гістарычнай катэдры — касьцёла Сьвятога Станіслава ў Магілёве паступіла 6 тысяч 280 рублёў ахвяраваньняў, паведамляе Catholic.by.

Як адзначыў біскуп Магілёўскі Аляксандар Яшэўскі, адразу ж пасьля здарэньня распачаўся збор сродкаў на аднаўленьне пашкоджанай ураганам сьвятыні. Паводле яго слоў, за два дні на разьліковы рахунак паступіла 6 тысяч 280 беларускіх рублёў.

Катэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў Магілёве пасьля ўрагану 14 студзеня 2022 году.
Катэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў Магілёве пасьля ўрагану 14 студзеня 2022 году.

Біскуп расказаў, што 18 студзеня парафіяне сваімі сіламі будуць засьцерагаць дах магілёўскай катэдры ад сьнегу, часова накрываючы яго ДСП і рубэройдам.

Біскуп Аляксандар Яшэўскі таксама выказаў падзяку парафіі ў Будславе за перададзеныя лісты ДСП, а экспэртам-альпіністам, якія могуць працаваць на вышыні, — за хуткі пачатак працы.

Юрыдычна ўласьнік сьвятыні — КУП ЖРЭА Ленінскага раёну гораду Магілёва, якое фактычна павінна праводзіць усе працы і несьці выдаткі за іх.

Рамонтныя працы будуць праводзіцца па ўзгадненьні з уласьнікам і зь яго дазволу.

  • Рэквізыты для ахвяраваньня:
  • р/с BY64BLBB30150700187012001001
  • ААТ «Белінвестбанк»,
  • БІК BLBBBY2X
  • УНП 700187012
  • Атрымальнік плацяжу: «Рымска-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве».
  • Прызначэньне плацяжу: добраахвотнае ахвяраваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG