Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся новыя дэталі пра затрыманьне Ільлі Вайцяховіча, які вярнуўся ў Беларусь на пахаваньне бацькі


Беларуска-латвійская мяжа

У суботу стала вядома, што на беларускай мяжы затрымалі 36-гадовага сына вядомага бізнэсмэна Эдуарда Вайцяховіча. Ён ехаў на пахаваньне бацькі з Рыгі.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі яго проста на мяжы. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Ільля Вайцяховіч 17 студзеня знаходзіцца ў менскай турме на Акрэсьціна. Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе.


Яго падазраюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях, верагодная прычына — фота і відэа зь мітынгаў. Дакладны артыкул Крымінальнага кодэксу, па якім праходзіць Ільля, пакуль невядомы.

Некаторыя СМІ пасьля затрыманьня Вайцяховіча напісалі, што Ільля жыў у Эўразьвязе. Таксама ў «пакаянным» відэа сам Ільля кажа, што «ўдзельнічаў у акцыях, пасьля спалохаўся і зьехаў у Рыгу. Там не знайшоў сябе і вырашыў вярнуцца назад».

Але крыніцы «Нашай Нівы», знаёмыя з Ільлём, кажуць, што ўсё гэта няпраўда. Ён жыў і працаваў у Беларусі, нікуды не ўцякаў. Выехаў у Рыгу, бо там вырашыла нараджаць яго жонка, латышка паводле нацыянальнасьці. Ільля быў зь ёю.

«У панядзелак, 10 студзеня, жонка Ільлі нарадзіла дачку. А ў аўторак у яго памёр бацька. Ільля пабыў нейкі час зь сям’ёй і ў пятніцу паехаў у Беларусь, бо на суботу заплянавалі пахаваньне. На мяжы яго затрымалі і перадалі сілавікам», — расказалі «Нашай Ніве» крыніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG