Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 4 тысячы іракцаў вярнуліся зь Беларусі, — міністар замежных спраў Іраку


Мігранты ў чарзе па ежу непадалек ад памежнага пераходу «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, 21 сьнежня 2021

Ірак за апошнія тыдні дапамог вярнуцца ў краіну амаль 4 тысячам сваіх грамадзян, якія знаходзіліся на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу – Польшчай Літвой і Латвіяй.

Пра гэта 16 студзеня заявіў ірацкі міністар замежных спраў Фуад Хусэйн на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе зь міністрам замежных спраў Літвы Габрыелюсам Ландсбэргісам.

Паводле Хусэйна, ад 18 лістапада ірацкі ўрад арганізаваў «10 авіярэйсаў з Багдаду ў Беларусь», каб вярнуць сваіх грамадзян на Радзіму.

Прэсавы сакратар міністэрства замежных спраў Іраку Ахмэд аль-Сахаф пазьней сказаў агенцтву AFP, што «3,817 ірацкіх мігрантаў вярнуліся на Радзіму зь Беларусі, а 112 — зь Літвы».

Паводле аль-Сахафа, некаторыя іракцы застаюцца ў Беларусі, але складаная сытуацыя не дазваляе вызначыць іх колькасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG