Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна чарговы раз заклікала Нямеччыну даць зброю


Перад візытам міністаркі замежных спраў Нямеччыны Анналены Бэрбак у Кіеў Украіна яшчэ раз заклікае Нямеччыну даць зброю, заявіў амбасадар Украіны ў Бэрліне Андрэй Мельнік.

Бэрбак наведае Кіеў 17 студзеня і Маскву 18 студзеня, у прыватнасьці, для перамоваў аб дзеяньнях Расеі, паведаміў на гэтым тыдні прэс-сакратар МЗС Нямеччыны Крыстафэр Бюргер.

«Мы зьвяртаемся да ўраду Нямеччыны, і ў прыватнасьці да міністра замежных спраў Бэрбак, з просьбай тэрмінова дапамагчы Ўкраіне зь неабходнай зброяй для абароны», — сказаў Мельнік у інтэрвію нямецкаму агенцтву DPA.

Паводле амбасадара, цяпер сьвет знаходзіцца пад пагрозай найбуйнейшай вайны з 1945 году празь дзеяньні Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG