Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучага тэнісіста сьвету дэпартуюць з Аўстраліі. Ён адмовіўся ад вакцынацыі і прайграў суд


Новак Джокавіч

Новак Джокавіч ня выступіць на сёлетнім Australian Open. Суд Мэльбурну пастанавіў выслаць яго з краіны.

Сэрбскі тэнісіст Новак Джокавіч мусіць пакінуць тэрыторыю Аўстраліі — такое рашэньне прыняў фэдэральны суд Мэльбурну, разглядаючы пытаньне законнасьці ануляваньня візы, піша мэльбурнская газэта Herald Sun.

У Джокавіча ўзьніклі праблемы з уездам у Аўстралію праз памылку з афармленьнем візы. Памежнікі затрымалі яго адразу па прылёце ў Мэльбурн і ў аэрапорце дапыталі наконт абгрунтаваньняў для мэдычнага адводу ад вакцынацыі. Аўстралійскія ўлады падазраюць, што рэальных мэдычных паказаньняў супраць вакцынацыі ў сэрба можа ня быць.

34-гадовы Джокавіч яшчэ 16 сьнежня наведаў баскетбольны матч, а тым часам ПЛР-тэст, зроблены пасьля яго паказаў станоўчы вынік. Аднак гэта не перашкодзіла Джокавічу на наступны дзень прысутнічаць на прэзэнтацыі паштовай маркі зь ягоным удзелам. Акрамя таго, за два тыдні да прылёту ў Аўстралію тэнісіст пабываў, акрамя Сэрбіі, у Гішпаніі, але ў анкеце дадзеныя былі запісаныя няправільна.

Адмену першай візы спартовец аспрэчыў у судзе і выйграў справу, але 14 студзеня Джокавічу анулявалі і другую візу. Цяпер адхілілі ягоную скаргу. Цяпер сэрб можа абскардзіць гэтае рашэньне, аднак Australian Open стартуе ўжо 17 студзеня, а гэта значыць, што Джокавіч нават пры станоўчым для сябе рашэньні міграцыйнага пытаньня наўрад ці пасьпее выступіць у адным з найпрэстыжнейшых тэнісных турніраў плянэты, на якім раней браў першы прыз 9 разоў.

Міністар міграцыі Аўстраліі Алекс Хоўк пацьвердзіў, што паводле рашэньня Джокавіча найбліжэйшым часам мусяць дэпартаваць з краіны.

Усе дні, пакуль ішлі судовыя разборы, Джокавіч знаходзіўся на ізаляцыі ў гатэлі. У ягоную падтрымку прайшлі маніфэстацыі ў самой Сэрбіі, а таксама сэрбскай дыяспары Аўстраліі. Людзі патрабавалі дазволіць Джокавічу вольны ўезд і перамяшчэньне па краіне з тым, каб ён выступіў на Australian Open.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG