Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Бізнэсоўцу Чыжу выставілі абвінавачаньне


Юры Чыж, архіўнае фота

Як стала вядома «Нашай Ніве» са сваіх крыніц, колішняму алігарху Юрыю Чыжу выстаўленае абвінавачаньне паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Махлярства, зьдзейсьненае групай асоб або ў асабліва буйным памеры», пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам).

Юры Чыж, некалі набліжаны да Лукашэнкі самы ўплывовы бізнэсовец у Беларусі, знаходзіцца пад вартай з 15 сакавіка 2021 году. Яго затрымалі пасьля вяртаньня з Масквы. Разам з Чыжом затрымалі кіраўнікоў некалькіх кампаній — тых, што засталіся ў бізнэсоўца пасьля разгрому ягонай імпэрыі.

Прэтэнзіі ў сілавікоў тады ўзьніклі да топ-мэнэджмэнту «Кварцкрэйдапрама» — прадпрыемства ў Маларыцкім раёне, якое забясьпечвала крэйдай бярозаўскі завод па вырабе будаўнічых матэрыялаў (таксама належыць Чыжу). Таксама нібыта быў затрыманы адзін з кіраўнікоў «Данпрада» — прадпрыемства на Валожыншчыне, якое вырабляла сьвініну.

Нарэшце, прыйшлі і ў «НафтаХімТрэйдынг» — адзін з апошніх бізнэсаў Чыжа, які пасьпяхова працягваў працаваць. У сеткі з 11 заправак, тры зь якіх у Менску, перад гэтым забралі ліцэнзію на продаж паліва.

Раней Юрыя Чыжа ўжо затрымлівалі ў 2016 годзе праз падазрэньне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Неўзабаве ён выйшаў на волю, у гэты ж час вялося сьледзтва ў дачыненьні да ягонага партнэра Ўладзімера Япрынцава.

Пазьней пачаўся падзел бізнэсу, вынікам чаго стала згортваньне шэрагу буйных праектаў групы кампаній. Цяпер ТАА «Трайпл» у стане ліквідацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG