Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактара баранавіцкага выданьня Intex-Press аштрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў


Уладзімер Янукевіч

Уладзімера Янукевіча прыцягнулі да адказнасьці як фізычную асобу, хоць у справе ён праходзіў як дырэктар ПУП «Цэнтар Рунь».

Рэдактара баранавіцкага выданьня Intex-Press Уладзімера Янукевіча пакаралі штрафам за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведаміў БАЖ.

Як патлумачыў Уладзімер Янукевіч, справа тычыцца не выданьня Intex-Press, а другога прадпрыемства — ПУП «Цэнтар Рунь», якое займаецца рэклямай.

«Я зьяўляюся дырэктарам і ў ім, і ў ТАА «Выдавецкі дом „Інтэкс-прэс“», — расказаў Уладзімір Янукевіч. — Калі падчас ператрусу з гэтых прадпрыемстваў забралі тэхніку, то ў адным пляншэце знайшлі нібыта забароненую інфармацыю».

У выніку Ўладзімера Янукевіча прыцягнулі да адказнасьці як фізычную асобу, хоць у справе ён праходзіў як дырэктар ПУП «Цэнтар Рунь».

Напрыканцы 2021 году Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта Intex-Press. У загадзе міністра Ўладзімера Пярцова было напісана, што прычынай блякавання сталі «парушэньні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы разьмяшчэньня інфармацыі, распаўсюд якой забаронены».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG