Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барсук на поўначы Гішпаніі знайшоў скарб старажытных рымскіх манэт


Барсук

Падобна, жывёліна раскапала найбольшы скарб манэт за ўсю гісторыю рэгіёну.

Знаходку выявілі паблізу логава барсука ў муніцыпалітэце Града, у гішпанскай правінцыі Астурыя. Вучоныя мяркуюць, што за адкрыцьцё скарбу трэба падзякаваць галоднаму барсуку, піша El Pais.

Летась Астурыю накрыў моцны сьнежны шторм Філямэна, і жывёла пачала раскопваць зямлю ў адчайнай спробе знайсьці ежу. Раскапаўшы манэты, прымяненьня ім барсук не знайшоў і адправіўся далей, затое некалькі манэт засталіся на паверхні.

Пазьней два археолягі адправіліся ў пячору Ля Куэста і па дарозе да яе знайшлі 209 манэт. Калекцыя аказалася «выключнай знаходкай», якая датуецца III–V стагодзьдзямі нашай эры. Вучоныя мяркуюць, што знойдзеныя грошы ў той пэрыяд адбівалі грэкі ў Салёніках і Канстантынопалі.

Раней у густых лясах Града ўжо былі гістарычныя знаходкі. У 1930-х гадах у гэтым раёне знайшлі 14 залатых манэт, якія адносяцца да праўленьня рымскага імпэратара Канстанціна I, які кіраваў з 306 па 337 год нашай эры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG