Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў дазволілі прадаваць піратэхніку


Салют у Менску, архіўнае фота

Гандаль піратэхнічнымі вырабамі знаходзіўся пад забаронай са жніўня 2020 году.

Савет Міністраў адмяніў пастанову, якая забараняла аптовы і раздробны гандаль піратэхнічнымі вырабамі ў Беларусі. Новую пастанову апублікавалі на прававым партале.

Стары дакумэнт дзейнічаў з 12 жніўня 2020 году, калі ў краіне ішлі актыўныя пратэсты супраць уладаў. Тагачаснае рашэньне ўраду ўводзіла забарону «да асаблівага распараджэньня» на аптовы і раздробны гандаль піратэхнікай, за выключэньнем піратэхнікі тэхнічнага прызначэньня, а таксама бэнгальскіх агнёў, хлапушак і тортавых «сьвечак».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG