Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Pinterest набыла створаны беларусамі стартап Vochi


Скрыншот з сайту сэрвіса Vochi

Амэрыканская кампанія Pinterest набыла беларускі стартап Vochi, які распрацаваў мабільную праграму для стварэньня і рэдагаваньня відэазапісаў на аснове машыннага зроку. Яна дазваляе вылучыць патрэбны аб’ект і кропкава накласьці патрэбныя эфэкты. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе пакупніка.

Фінансавыя ўмовы ўгоды не раскрываюцца.

«Набыццё Vochi зьяўляецца часткай нашага абавязаньня ў аказаньні дапамогі стваральнікам у прыцягненьні больш якаснага відэакантэнту ў Pinterest. Мы рады працаваць з таленавітай камандай Vochi, каб даць больш інструмэнтаў для стварэньня відэа і якаснага кантэнту нашым больш чым 400 мільёнаў „пінэраў“ па ўсім сьвеце», — сказаў кіраўнік аддзела распрацоўкі Pinterest Бін Лю.

Pinterest — сэрвіс, які дазваляе карыстальнікам зьмяшчаць выявы ў тэматычныя калекцыі і дзяліцца імі. Штомесячная аўдыторыя плятформы перавышае 400 млн чалавек.

Vochi заснавалі у 2019 годзе Ільля Лясун і інвэстыцыйная кампанія Юрыя Мельнічка і Андрэя Аўсіевіча Bulba Ventures. У менскім офісе кампаніі-рэзыдэнта Парку высокіх тэхналёгій працуе звыш 30 чалавек. Сёлета стартап прыцягнуў 2,4 млн даляраў інвэстыцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG