Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Інакш няма чаго будзе есьці». Палітзьняволеная Вольга Гарбунова мусіла адмовіцца ад вэгетарыянства за кратамі


Вольга Гарбунова. Архіўнае фота

Вольга Гарбунова, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», што дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, даслала ліст з СІЗА на Акрэсьціна.

Пра гэта паведаміла паэтка Крысьціна Бандурына ў Фэйсбуку.

«Воля піша, што ў СІЗА ў яе цяпер ёсьць матрац і коўдра, доступ да лекаў, а яшчэ яна зноў пачала есьці мяса — «таму што інакш няма чаго будзе есьці», — працытавала Бандурына.

Вольга Гарбунова — сьвядомая вэгетарыянка больш як 20 гадоў, у яе было некалькі пэрыядаў вэганства.

Гарбунова таксама паведаміла ў лісьце, што ў СІЗА захварэла.

Вольгу Гарбунову затрымалі сёлета 9 лістапада па крымінальнай справе «Арганізацыя або ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Амаль два тыдні ў ізалятары на Акрэсьціна яна трымала галадоўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG