Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19. Славенія спыніла выкарыстаньне вакцыны Johnson & Johnson 


Дымавая заслона на пратэстах супраць новых каранавірусных абмежаваньняў. Любляна, кастрычнік 2021

Бальканская дзяржава, якая раней за ўсіх у Эўропе ў 2020 годзе перамагла першую хвалю каранавірусу, зноў мае праблемы з захворваньнем. Цяпер яны адмовілася выкарыстоўваць амэрыканскую вакцыну.

Такое рашэньне ў Любляне прынялі з-за магчымых сьмяротных пабочных эфэктаў, піша The Guardian.

Мэдычныя экспэрты пацьвердзілі, што сьмерць у верасьні была зьвязаная з надзвычай рэдкім трамбозам. 20-гадовая славенка памерла ад кровазьліцьця ў мозг і тромбаў, што стала пабочным эфэктам вакцынацыі.

Па стане на канец кастрычніка больш за 16 мільёнаў чалавек атрымалі дадзеную прышчэпку на тэрыторыі Эўразьвязу. Паведамляецца таксама пра 6 зьвязаных з гэтым сьмерцяў ад пабочных эфэктаў.

Славенія ўжо прышчапіла 54% насельніцтва, што менш, чым у сярэднім па ЭЗ. У цяперашні час 68% грамадзян ЭЗ прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG