Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясну» ўзнагародзілі прэміяй «за міжнароднае разуменьне і прымірэньне»


прэмія Марыян Дэнгаф

Беларускія праваабарончы цэнтар «Вясна» стаў ляўрэатам прэміі «за міжнароднае разуменьне і прымірэньне» Марыян Дэнгаф.

Яшчэ адным ляўрэатам стаў нямецкі палітык Герхарт Баўм.

Пра рашэньне журы прэміі Марыян Дэнгаф стала вядома яшчэ ў ліпені; у канцы лістапада ў нямецкім драматычным тэатры ў Гамбургу мусіла адбыцца цырымонія ўручэньня, аднак яе адмянілі праз каранавірус.

Віншуючы пераможцаў прэміі, старшыня парлямэнцкай групы Бундэстагу Bündnis 90 / Die Grünen Катрын Гёрынг-Экарт адзначыла, што «дэмакратычная апазыцыя ў аўтарытарных сыстэмах залежыць ад асьвятленьня падзей для сусьветнай грамадзкасьці, бо ў цемры дыктатуры растуць хутчэй, чым пры сьвятле. „Вясна“ ж 25 гадоў прыцягвае ўвагу да жорсткага абыходжаньня і парушэньняў правоў чалавека ў краіне».

Катрын Гёрынг-Экарт нагадала пра палітвязьняў, якіх у Беларусі амаль 900 чалавек.

«Уручэньне прэміі Марыян Дэнгаф — наша абяцаньне: ніхто з гэтага сьпісу ня будзе забыты», — адзначыла яна.

Прэмія ўручаецца ўжо ў 19 раз. Сёлета ляўрэатаў вызначалі нямецкае выданьне Die Zeit, фонд ZEIT Foundation Ebelin and Gerd Bucerius і Фонд Марыян Дэнгаф. Ляўрэатам даюць прэмію ў 20 тысяч эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG