Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст BBC, які браў інтэрвію ў Лукашэнкі, заграў «Купалінку»


Журналіст BBC Стыў Розэнбэрг

На мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію BBC, пасьля прагляду якога беларусы ў камэнтарах пад відэа адзначылі прафэсіяналізм і вострыя пытаньні брытанскага журналіста Стыва Розэнбэрга.

Цяпер высьветлілася, што Розэнбэрг заграў на фартэпіяна беларускую песьню «Купалінка». Відэазапіс ён выклаў у сябе на сваёй старонцы ў Twitter.

Даўжэйшая вэрсія яшчэ ад 3 студзеня была на Youtube.

Стыў Розэнбэрг нарадзіўся ў 1968 годзе ў брытанскім горадзе Эпінг, вырас у Чынгфардзе на поўначы Лёндана. Але ягоны прадзед Хаім Гнесін быў са Шклова. 18 ліпеня 1894 году ва ўзросьце 24 гадоў ён пакінуў Расейскую імпэрыю праз балтыйскі порт Лібаву (цяперашняя Ліепая), каб перабрацца ў Вялікую Брытанію.

Будучы журналіст зацікавіўся радзімай прадзеда ў 13 гадоў, а ў Шклове ён пабываў у 1990 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG