Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 9% апытаных немцаў гатовыя без папярэдніх умоў прыняць мігрантаў, якія прыбылі празь Беларусь


Група мігрантаў у Менску

45% выказаліся супраць пераезду нават часткі гэтых людзей у Нямеччыну з наступным разглядам іх хадайніцтваў.

Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія знаходзяцца ў часовым лягеры на беларуска-польскай мяжы, адхіляе амаль палова жыхароў краіны. Вынікі апытаньня былі абнародаваны ў суботу, 27 лістапада, паказала апытаньне сацыялягічнага інстытуту YouGov, піша Deutsche Welle.

Усяго дзевяць працэнтаў рэспандэнтаў згодны, каб гэтыя людзі прыбылі ў ФРН і іх хадайніцтвы аб прыстанішчы разглядаліся безь якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21% немцаў пагадзіліся б на ўезд мігрантаў у ФРН толькі ў тым выпадку, калі частку людзей з гэтай групы прымуць іншыя краіны Эўрапейскага Зьвязу.

Яшчэ 18% апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў зь беларуска-польскай мяжы, якія бягуць з зоны баявых дзеяньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG