Андэрсан стала першай жанчынай на пасадзе прэмʼер-міністра Швэцыі. Да 23 лістапада яна атрымала падтрымку неабходных 175 дэпутатаў рыксдагу (парлямэнту). Раней Андэрсан займала пасаду міністра фінансаў.
56-гадовая Магдалена Андэрсан стала на чале кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі 4 лістапада, прыйшоўшы на зьмену былому прэмʼер-міністру Швэцыі Стэфану Левэну.
У чэрвені Стэфан Левэн абвясьціў пра сыход з усіх пасадаў, пасьля таго як парлямэнт вынес яму вотум недаверу. Ён стаў першым прэмʼерам у гісторыі Швэцыі, супраць якога выступіў рыксдаг.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com