Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК хоча пазбаўляць «экстрэмістаў» грамадзянства, атрыманага пры нараджэньні, і канфіскоўваць у іх маёмасьць


ГУБАЗіК рыхтуе зьмены ў законы, якія дазволяць забіраць грамадзянства ў беларусаў паводле нараджэньня, асуджаных за «экстрэмізм». А таксама канфіскоўваць іх маёмасьць.

Пра гэта ў інтэрвію mlyn.by сказаў начальнік упраўленьня Андрэй Паршын.

Ён яшчэ раз паўтарыў пра жаданьне ГУБАЗіКа караць за падпіску на «экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы».

ГУБАЗіК ужо шмат месяцаў сьцьвярджае, што падпіска на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, ёсьць правапарушэньнем, але законам пакуль караецца толькі распаўсюд інфармацыі з такіх каналаў.

Паршын таксама заявіў, што «анархісцкі рух у Рэспубліцы Беларусь на сёньня цалкам ліквідаваны», а 33 анархістам выставілі абвінавачаньне ў стварэньні або ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG