Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеную Марыну Дуброўскую перавялі зь СІЗА пад хатні арышт


Марына Дуброўская

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 10 лістапада Марыне Дуброўскай зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт.

Давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай Марыну Дуброўскую затрымалі 9 ліпеня падчас «шырокамаштабнай апэрацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных людзей», нагадвае ТГ-канал Zerkalo. Жанчыне вылучылі абвінавачаньне па артыкуле 342-2 Крымінальнага кодэксу (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня) і зьмясьцілі ў СІЗА, дзе яна знаходзілася 4 месяцы.

Нягледзячы на зьмену меры стрыманьня, крымінальная справа супраць Марыны Дуброўскай не закрытая, і яна застаецца палітычнай зьняволенай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG