Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў дадатковыя ўказы аб экстрэмізьме і надзвычайным становішчы


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 22 лістапада падпісаў два новыя ўказы. Як паведамілі ў ягонай прэс-службе, гэта зроблена «ў мэтах далейшага і комплекснага ўдасканаленьня дзейнасьці для абароны канстытуцыйнага ладу».

У прыватнасьці зьявіўся ўказ № 450 «Аб Міжведамаснай камісіі супрацьдзеяньня экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам».

«Ва ўказе ўлічаныя зьмены заканадаўства ў пытаньнях функцыянаваньня дзяржаўнай сыстэмы рэагаваньня на акты тэрарызму, якія адбыліся ў 2021 годзе, дзейнасьць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фармаваньняў і масавыя беспарадкі, а таксама практычны досьвед процідзеяньня экстрэмісцкім праявам у 2020-2021 гадах», — паведамілі ў прэс-службе.

Дакумэнт, сярод іншага, зацьвердзіў палажэньне аб Міжведамаснай камісіі, вызначыўшы яе задачы, функцыі, склад і асобныя пытаньні працы.

Таксама Лукашэнка падпісаў указ № 451 «Аб забесьпячэньні рэжыму надзвычайнага становішча», якім зацьвердзіў Палажэньне пра органы кіраваньня пры яго ўвядзеньні. Яно аб’ядноўвае, канкрэтызуе і дапаўняе дзейныя аналягічныя палажэньні аб Абʼяднаным апэратыўным штабе і камэндатуры тэрыторыі, на якой уведзенае НС.

Дакумэнты пакуль не апублікаваныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG