Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі сэнатар заявіў, што атрымаў пасылку з выбухоўкай


Томаш Гродзкі

У капэрце, акрамя таго, месьціліся пагрозы расправы зь іншымі польскімі палітыкамі. Імаверна, гэта зьвязана зь мігранцкім крызісам.

У Сэнат Польшчы паступіла пасылка на імя сьпікера Томаша Гродзкага, у якой знайшлі выбухоўку і пагрозы расправы. Пра гэта палітык паведаміў у сваім твітэры.

Гродзкі вінаваціць у здарэньні «палітычных апанэнтаў» і спадзяецца, што паліцыя хутка знойдзе вінаватых.

Радыё RMF са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што ўнутры быў нітрацэлюлёзны порах, які выкарыстоўваецца ў стралковай зброі і артылерыі. Адпраўнік падпісаўся «лясным вартавым».

У пасылцы ўтрымліваліся пагрозы й іншым польскім палітыкам — лідэру апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы» Дональду Туску і дэпутату Сэйму ад партыі Туска Дарыюшу Ёнскаму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG