Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пушкіна адправілі ў Навінкі, маладзёнаў кінулі ў карцар за «Муры». Найважнейшае за 20 лістапада


Алесь Пушкін

Падзеі 20 лістапада ў Беларусі і сьвеце.

Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала горадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры — «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала заклікі да дыялёгу паміж уладамі ў Беларусі і апазыцыі. Днямі такое пажаданьне прагучала з вуснаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

У першай палове кастрычніка каля Акрэсьціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сьценамі ізалятара ў машыне ўключылі песьню «Разбуры турмы муры».

Лукашэнка заявіў, што трэці варыянт праекту Канстытуцыі будзе гатовы да канца году і на пачатку 2022-га вынесены на рэфэрэндум. У бюлетэнях будуць два варыянты адказу на пытаньне, ці падтрымлівае выбарнік новы праект Канстытуцыі.

Учора вечарам мігранты групай спрабавалі перайсьці беларуска-польскую мяжу, а як пабачылі паліцыянтаў, пачалі шпурляць у іх камянямі.

Сам ён напісаў ліст Віталіі Бандарэнцы, якую асудзілі на 4 гады калёніі за ўдзел у пратэстах.

Суды ў Беларусі працягваюць караць беларусаў за пратэсты, а сілавікі — арыштоўваць з палітычных матываў. Свабода сочыць за падзеямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG