Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі спыніў галадоўку


Міхэйл Саакашвілі

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэйл Саакашвілі на 50-ы дзень спыніў галадоўку. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Рэха Каўказа». Грузінскі палітык спачатку патрабаваў вызваліць яго са зьняволеньня, потым — перавесьці яго ў грамадзянскую бальніцу з турэмнай.

Былы прэзыдэнт цяпер грамадзянін Украіны, у канцы верасьня ён таемна прыбыў у Грузію, у якой ня быў 8 гадоў. Саакашвілі прыехаў незадоўга да мясцовых выбараў, каб падтрымаць апазыцыю. 1 кастрычніка ён быў арыштаваны ў Тбілісі, пасьля чаго зьмешчаны ў турму ў горадзе Руставі. Пазьней яго перавялі ў турэмны шпіталь у Тбілісі. Напярэдадні ён быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь у Горы.

На радзіме палітык быў завочна асуджаны па дзьвюх справах аб перавышэньні паўнамоцтваў. Па ўжо вынесеных прыгаворах Саакашвілі павінен правесьці ў турме шэсьць гадоў. Апазыцыя настойвае, што перасьлед палітыка мае выключна палітычны характар.

Адначасова з Саакашвілі спыніць галадоўку вырашылі 10 дэпутатаў грузінскага парлямэнта, якія пратэставалі ў ягоную падтрымку. Адна з іх, лідэр апазыцыйнай партыі «Дроа» Алена Хаштарыя, якая галадала 17 дзён, праходзіць рэабілітацыю, яе стан прызнаны здавальняючым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG