Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прысяжныя апраўдалі 18-гадовага хлопца, якога абвінавачвалі ў падвойным забойстве падчас беспарадкаў улетку 2020-га


Кайл Рытэнгаўс у судзе

Суд прысяжных у штаце Вісконсін прызнаў невінаватым па ўсіх пунктах 18-гадовага Кайла Рытэнгаўса. Яго абвінавачвалі ў наўмысным забойстве двух чалавек і яшчэ чатырох злачынствах падчас беспарадкаў у горадзе Кэноша ў жніўні 2020 года.

Рытэнгаўс у судзе настойваў, што дзейнічаў у мэтах самаабароны. У момант учыненьня злачынства, у якім яго абвінавачвалі, яму было 17 гадоў. Даючы ў судзе паказаньні аб падзеях 25 жніўня мінулага года, ён заплакаў.

Пракурор патрабаваў прызнаць дзеяньні Рытэнгаўса наўмыснымі. Прысяжныя прымалі рашэньне па справе амаль чатыры дні, засядаючы штодзень з 9:00 да 16:00 пачынаючы з 16 лістапада. Як удакладняюць экспэрты-юрысты ў эфіры CNN, абскардзіць рашэньне журы з 12 засядацеляў пракуратура ня зможа — гэта значыць Рытэнгаўс цалкам апраўданы.

Пратэсты ў Кэношы, штат Вісконсін, пачаліся пад лёзунгам Black Lives Matter праз тое, што паліцыянт пры затрыманьні цяжка паранілі афраамэрыканца Джэйкаба Блэйка, стрэліўшы яму ў сьпіну некалькі разоў. Падчас начных беспарадкаў узброены Рытэнгаўз прыехаў у Кэношу зь мястэчка ў Ілінойсе за 30 кілямэтраў ад гэтых месцаў: як ён тлумачыў, каб абараніць жыхароў гэтага горада і іх уласнасьць. Ён застрэліў няўзброенага Джозэфа Розэнбаўма, які спрабаваў адабраць у Рытэнгаўса вінтоўку пасьля таго, як пачуў стрэлы (па словах сьведкаў, іх зрабіў хтосьці іншы). Іншы чалавек, застрэлены Рытэнгаўсам, — Энтані Хубэр, ён ударыў узброенага падлетка скэйтам, калі той ляжаў на зямлі. Яшчэ адзін пацярпелы, паранены Гейдж Гроскройц, быў узброены пісталетам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG