Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пружанскай раёнкі сышла рэдактарка. Раней яе сына асудзілі па «карагоднай справе»


Пратэставы карагод у Берасьці 13 верасьня 2020 г.

Пасаду галоўнага рэдактара пружанскай газэты «Раённыя будні» пакінула Галіна Сьвідуновіч, сына якой пакаралі 1,5 гадамі «хіміі» за падзеі 13 верасьня 2020 году, калі на Маршы герояў у Берасьці пратэстоўцы вадзілі карагод, сьпявалі песьні, танцавалі.

Месца Сьвідуновіч заняў Віктар Ільюшчанка з гарадзкога пасёлку Карма Гомельскай вобласьці. Там у мясцовай раёнцы «Зара над Сожам» ён адпрацаваў больш за 23 гады.

Паводле Zerkalo.io, пасьля выбараў 2020 году ён падтрымліваў праўладныя аўтапрабегі.

У 2017 годзе Віктар Ільюшчанка быў сябрам Кармянскай раённай выбарчай камісіі па выбарах мясцовых дэпутатаў. Вылучаўся ад раённай арганізацыі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

Афіцыйна аб прычынах кадравых зьмен у газэце не паведамляюць.

Усяго па «справе карагодаў» асуджаныя 102 чалавекі. 30 жніўня вядоўцу тэлеканалу Беларусь-4​ Канстанціна Сьвідуновіча пакаралі 1 годам і 6 месяцамі «хіміі». Вядома, што сын Галіны Сьвідуновіч — берасьцеец Канстанцін Сьвідуновіч, вядучы праграмы «Ранішняга экспрэса» на Беларусь-4 (ТРК «Брэст»).

Яго і яшчэ 11 чарговых фігурантаў асудзіў 30 жніўня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця судзьдзя Дзьмітры Куроўскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG