Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт Беларусі адказаў на ўльтыматум з Польшчы аб закрыцьці чыгуначнага руху ў Кузьніцы


Ілюстрацыйнае фота

У лісьце на адрас кіраўніка беларускай памежнай службы Анатоля Лапо гаворыцца пра намер польскага боку прыпыніць з 21 лістапада грузавыя зносіны ў чыгуначным пункце пропуску Кузьніца.

У лісьце Анатолю Лапо напісана, што польскі бок чакае стабілізацыі сытуацыі ў сувязі са знаходжаньнем нелегальных мігрантаў каля памежнага пераходу ў Кузьніцы да нядзелі, 21 лістапада.

У выпадку адсутнасьці рэакцыі на гэты зварот Польшча, ахоўваючы бясьпеку чыгуначнага руху, прыпыніць гэты рух праз памежны пераход у Кузьніцы.

«У сувязі з гэтым Памежны камітэт Беларусі накіраваў адказ з тлумачэньнем бягучай сытуацыі паблізу аўтадарожнага пункту пропуску Брузгі (з польскага боку — Кузьніца Беластоцкая), а таксама праінфармаваў аб захадах, якія робяцца для ўрэгуляваньня сытуацыі і адсутнасьці пагрозы для супрацоўнікаў польскіх службаў.

Таксама беларускі бок паведаміў пра гатоўнасьць аднавіць работу аўтадарожнага пункту пропуску Брузгі», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG