Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: міграцыйным крызісам Менск спрабуе адцягнуць увагу ад парушэньняў супраць беларусаў


АМАП у Менску, жнівень 2020 г.

Злучаныя Штаты асуджаюць спробы Менску адцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці ад парушэньняў у дачыненьні сваіх грамадзян праз арганізацыю міграцыйнага крызісу на ўсходняй мяжы ЭЗ, заявіла намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаньнях грамадзянскай бясьпекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узра Зэя.

«Мы асуджаем спробы рэжыму Лукашэнкі жорстка і бесчалавечна арганізоўваць плыні нелегальнай міграцыі празь мяжу, каб адцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці ад жудасных парушэньняў, якія ён працягвае ўчыняць супраць беларусаў», — сказала Зэя на прэс-канфэрэнцыі ў пятніцу ў Вільні.

«Мы прызнаём абавязак літоўскай дзяржавы і іншых краін, якія сутыкнуліся зь дзеяньнямі Беларусі, ахоўваць сваю мяжу», — дадала яна.

Прадстаўніца ЗША пахваліла Літву за шчодрую падтрымку дэмакратычнаму руху Беларусі і дапамогу дысыдэнтам, а таксама выказала падтрымку імкненьню беларусаў ствараць «дэмакратычную, свабодную і квітнеючую будучыню».

Яна асудзіла Беларусь за парушэньні правоў чалавека, а таксама затрыманьні з палітычных матываў, і заклікала вызваліць палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG