Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад прапанаваў зьмены ў Працоўны кодэкс наконт дыстанцыйнага рэжыму працы. Што ў іх?


Менскі трактарны завод.

У Беларусі зьбіраюцца ўвесьці чарговыя новаўвядзеньні ў Працоўны кодэкс.

Партал Zerkalo.io высьветліў, якія зьмены там могуць зьявіцца.
Новаўвядзеньні ў дыстанцыйнай працы:

  • Чыноўнікі хочуць дазволіць працаўнікам пераходзіць на дыстанцыйны рэжым працы ня толькі на сталай аснове, але і часова.
  • Галоўнае патрабаваньне пры другім варыянце — тэрмінам ня больш за 6 месяцаў у каляндарным годзе.
  • Яшчэ адна прапанова — увесьці камбінаваны варыянт працы, гэта значыць працаваць па чарзе: дыстанцыйна і ў офісе. Такі тып графіку трэба будзе прапісаць у працоўнай дамове.

Раней у Мінпрацы заявілі, што ўзьнік запыт на зьмяшаную працу.

«Напрыклад, тры дні [чалавек працуе] у офісе і два дні — дыстанцыйна. Або паўдня выконвае свае функцыі ў офісе, а паўдня — дыстанцыйна. Адпаведныя пытаньні будуць адпрацоўвацца», — удакладняла міністар працы і сацабароны Ірына Касьцевіч.

А што яшчэ?

  • Выходны для дыспансэрызацыі. Таксама магчыма ўвядзеньне аплатнага выходнага для праходжаньня дыспансэрызацыі. Работнік будзе атрымліваць за гэты дзень сярэдні заробак. «Колькасьць свабодных ад работы дзён будзе вызначацца ў залежнасьці ад узросту работніка», — растлумачылі ў Мінпрацы.
  • Аплатны вольны дзень у тыдзень. Чыноўнікі таксама хочуць увесьці новаўвядзеньні для шматдзетных бацькоў, а таксама для тых, хто выхоўвае дзіця-інваліда. Мінпрацы хоча дазволіць такім работнікам на выбар браць адзін выходны ці скараціць працоўны дзень на гадзіну.
  • Замест малака — грошы. Тым, хто заняты на шкодных і небясьпечных працах, мяркуюць дазволіць атрымліваць замест малака або раўнацэнных харчовых прадуктаў грашовую кампэнсацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG