Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прызначылі суд аб экстрадыцыі беларуса, які эміграваў празь перасьлед


Макар Малахоўскі

Разгляд справы 27-гадовага Макара Малахоўскага, якога затрымалі ў Польшчы 12 верасьня на запыт беларускай пракуратуры, прызначылі на 30 лістапада.

Пра гэта паведамляе Reform.by са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад знаёмых хлопца.

Макар Малахоўскі пакінуў Беларусь вымушана праз рэпрэсіі і знаходзіцца ў Польшчы па гуманітарнай візе зь лістапада 2020 году.
12 верасьня ўвечары ў кватэры пад Варшавай, дзе ён жыў, Макара затрымала польская паліцыя на 48 гадзін.

Высьветлілася, што прычына затрыманьня ў тым, што Малахоўскі значыўся ў сьпісах Інтэрполу.

Як паведамляла «Наша ніва», у Беларусі на яго завялі крымінальную справу нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 году (арт. 364 КК, гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Пазьней міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі пракамэнтаваў у Twitter затрыманьне хлопца.

«Учорашняе затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Пясэчне — гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстаньня так званай „чырвонай ноты Інтэрполу“. Гэтым разам празь беларускі рэжым. Яшчэ ў ліпені я зьвярнуўся да ўладаў Інтэрполу, кажучы аб патрэбе зьменаў у гэтай сфэры», — напісаў Марыюш Каміньскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG