Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава — ляўрэатка Прэміі Магніцкага за 2021 год


Марыя Калесьнікава

18 лістапада ў Лёндане адбылося ўручэньне Прэміі Магніцкага (Magnitsky Award). Адным зь яе ляўрэатаў стала беларуская грамадзкая дзяячка Марыя Калесьнікава.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку сузаснавальнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

У суправаджальным тэксьце да яе ўзнагароды сказана:

«Мы ўшаноўваем яе за прынцыповую і сьмелую пазыцыю, якую яна заняла ў абарону сваёй краіны, выступаючы супраць рэжыму Лукашэнкі. Той факт, што яна магла выехаць з краіны, але аказалася такой моцнай, што засталася і заплаціла такую драматычную цану, крануў усіх сяброў камітэту ўзнагарод; мы адчулі, што яе сіла і яе ахвяра павінны быць прызнаныя і ўшанаваныя».

На цырымоніі Марыю Калесьнікаву прадстаўлялі Натальля Каляда і беларускі Свабодны тэатар, якія былі ўшанаваныя Прэміяй Магніцкага ў 2020 годзе ў намінацыі «Мужнасьць пад агнём». Узнагароду ўручыў старшыня Фонду Барыса Нямцова журналіст Уладзімір Кара-Мурза.

Прэмія Магніцкага ў галіне правоў чалавека ўручаецца штогод у дзевяці намінацыях, з дня яе заснаваньня ў 2015 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG