Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікаў да дыялёгу ўладаў Беларусі з апазыцыяй; зь Беларусі пачалася эвакуацыя мігрантаў на радзіму. Найважнейшае за 18 лістапада


Мігранты зь Іраку падчас пасадкі на эвакуацыйны рэйсу ў Багдад у менскім аэрапорце, 18 лістапада 2021

Падзеі 18 лістапада.

Масква заклікае да дыялёгу ўладаў Беларусі краіны і апазыцыі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Boeing 747-446 кампаніі Iraqi Airways вылецеў зь менскага аэрапорту ў Ірак.

У пытаньні аб мігрантах на мяжы Польшчы і Беларусі Нямеччына не дзейнічае ў адзіночку, заявіла крыніца ва ўрадзе Нямеччыны, камэнтуючы словы прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Эйсмант аб нібыта дасягнутых Лукашэнкам і Мэркель дамоўленасьцях.

Суды ў Беларусі працягваюць караць беларусаў за пратэсты, сілавікі далей арыштоўваюць паводле палітычных матываў.

Дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай і былому кіраўніку кампаніі Дзьмітрыю Наважылаву прад’явілі новыя абвінавачаньні — у «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня».

Тэрмін затрыманьня Паўла Белавуса скончыўся 18 лістапада, але яго ня вызвалілі, а зноў павезьлі ў РУУС.

Генпракуратура зьбіраецца перасьледаваць кіраўнікоў Польшчы «за прапаганду вайны».

Ратавальнікі Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі паведамілі 18 лістапада, што ўначы яны дапамаглі тром людзям і ад іх даведаліся аб сьмерці дзіцяці.

Беларускі апэратар магістральнага нафтаправоду «Дружба» — «Гомельтранснафта Дружба» — аднавіў плянавыя аб’ёмы прапампоўваньня расейскай нафты ў кірунку Польшчы пасьля двухдзённага зьніжэньня на 7%.

Польшча выставіла Беларусі ўльтыматум адносна чыгуначнага пункту пропуску ў Кузьніцы.

У Польшчы заявілі, што працягваюць дапамагаць беларусам, якія апынуліся пад небясьпекай ва ўласнай краіне.

Міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі (G7) і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў галіне замежнай палітыкі асудзілі дзеяньні кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь міграцыйным крызісам на межах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG