Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Сяргеем Філімонавым разьвітаюцца ў пятніцу на Паўночных могілках Менску


Сяргей Філімонаў

Цырымонія разьвітаньня зь Сяргеем Філімонавым пачнецца 19 лістапада аб 11:30 у рытуальнай залі крэматорыя Паўночных могілак.

Пра гэта паведаміла сямʼя Сяргея Філімонава ў фэйсбуку.

Вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў памёр 16 лістапада. Яму было 62 гады.

Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» ад 1992 году выходзіла на БТ, затым з 2011 году — на СТВ. За гэты час перадача стала культавай для пакаленьня беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і зьявы кіно, музыкі, поп-культуры ды сучаснага мастацтва. З 2015 году праграма выходзіла на «Белсаце».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG