Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулыя суткі ў Польшчу прыехалі 79 беларускіх уцекачоў, частка падала заявы на міжнародную абарону


На польскай мяжы зь Беларусьсю

У Польшчы заявілі, што працягваюць дапамагаць беларусам, якія апынуліся пад небясьпекай ва ўласнай краіне.

Прэс-сакратарка Памежнай варты Польшчы Анна Міхальска паведаміла, што ўсе 79 чалавек бралі ўдзел у пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі і апынуліся пад пагрозай турэмнага зьняволеньня, таму зьвярнуліся па міжнародную абарону, інфармуе газэта Rzeczpospolita.

Пра гэта прадстаўніца памежнікаў заявіла, гаворачы пра мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы.

Міхальска адзначыла, што гэтыя грамадзяне Беларусі або ўжо зьвярнуліся з заявамі на наданьне міжнароднай абароны, або абавязаліся зрабіць гэта неўзабаве, або ўехалі на тэрыторыю Польшчы па гуманітарных візах.

У месцах часовага ўтрыманьня іншаземцаў у Польшчы цяпер знаходзяцца 1856 чалавек. Некаторым у прыстанішчы адмаўляюць: так, з 26 кастрычніка амаль 1,5 тысячы мігрантаў з розных краін атрымалі пастановы польскіх уладаў аб неабходнасьці выехаць з краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG