Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няма чым сагрэцца, няма нармальнай ежы». Мігранты пра жыцьцё на мяжы. ВІДЭА


Мігранты на беларуска-польскай мяжы, 15 лістапада 2021 г.

Група курдзкіх мігрантаў у Менску прыслала Радыё Свабода відэазварот з заклікам да Эўразьвязу як мага хутчэй знайсьці разьвязаньне сытуацыі на мяжы Беларусі і Польшчы.

Адзін зь мігрантаў, Дыяко Асаад, кажа, што вярнуўся зь лесу на мяжы і што тыя людзі, якія цяпер знаходзяцца на мяжы — у тым ліку сем'і зь дзецьмі — ня маюць чым сагрэцца, ня маюць нармальнай ежы і іх жыцьцё ў небясьпецы.

Паводле яго, мігранты хочуць «пачаць новае жыцьцё» ў Нямеччыне ці Вялікай Брытаніі.

«У нас не было працы, у нас не было будучыні, таму нам давялося пакінуць Курдыстан і паехаць на мяжу, каб адшукаць для сябе новае жыцьцё».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG