Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу заснавальніка Symbal.by накіравалі на дапрацоўку


Павал Белавус, архіўнае фота

Сёньня пачаўся суд над заснавальнікам Symbal.by Паўлам Белавусам, якога затрымалі два дні таму. Стала вядома, што яму выставілі яшчэ адно абвінавачаньне — распаўсюд матэрыялаў пра спосабы вырабу выбухоўкі. Судзьдзя вырашыў вярнуць справу на дапрацоўку.

Яго абвінавацілі паводле двух артыкулах КаАП:

  • 19.11 (распаўсюджваньне інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць)
  • 19.12 (незаконны выраб і/або распаўсюджваньне мэтодык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прыладаў і выбуховых рэчываў).

Справу Паўла накіравалі ў РУУС на дапрацоўку, паведаміў Symbal.by.

Калі пройдзе наступны суд і ці выпусьцілі Паўла, не паведамляецца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён перасылаў на Белпошце кнігу рэдактара «Эўрарадыё» Зьмітра Лукашука і філёзафа Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя», якую 31 сакавіка 2021 году ўлады прызналі экстрэмісцкай. Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» — гэта збор гутарак зь вядомымі людзьмі, якіх запрашалі ў эфір падзяліцца думкамі пра каштоўнасьці беларускага этнасу. Гутаркі вяліся на «Эўрарадыё» ў праграме «Ідэя Х», якую вядуць Зьміцер Лукашук і Максім Гаруноў. Кніга выйшла з друку ў кастрычніку 2020 году і мае 600 старонак.

Яшчэ адна кніга, у якой экспэрты нядаўна знайшлі прыкметы праявы экстрэмізму, — «Беларускі Данбас» журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай. Камісіі зьбіраліся ў розным складзе, але высновы, да якіх яны прыйшлі, паўтараюцца слова ў слова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG