Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турэмных малюнкаў Паўла Севярынца зрабілі набор паштовак. ФОТА


Ілюстрацыі, якія Павал Севярынец рабіў для свайго сына за кратамі, выйшлі наборам паштовак.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка і ўладальніца інтэрнэт-крамы «Кропля» Вольга Севярынец.

У наборы 10 каляровых рысункаў з храмамі ў Будславе, Відзах, Вілейцы, Гервятах, Горадні, Магілёве, Менску, Мураванцы, Паставах і Полацку і з цытатамі зь лістоў Паўла Севярынца.

Гэтыя рысункі Павал Севярынец рабіў каляровымі алоўкамі для свайго сына Францішка і дасылаў іх з-за кратаў.

Вольга Севярынец таксама напісала, што цяпер Павал працуе на пілараме, схуднеў і мае вельмі мала вольнага часу.

Сёлета 25 траўня сустаршыню аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 году пасьля выступу побач зь пікетамі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты.

Цяпер Павал Севярынец у шклоўскай калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG