Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Польшчы: «Мы павінны рыхтавацца да таго, што крызіс на мяжы хутка ня вырашыцца»


Марыюш Блашчак (у аранжавай куртцы) разам з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім вітаюць абаронцаў польскай мяжы, лістапад 2021

Марыюш Блашчак у этэры 1-му каналу Польскага радыё заявіў, што Польшча падрыхтаваная да розных сцэнароў разьвіцьця падзей на мяжы, урад усьведамляе, што мае справу зь гібрыднай атакай.

«Ноч, на жаль, не была спакойнай. Напружаньне было меншым, чым тое, што мы бачылі ў Кузьніцы, аднак мэтады захаваліся — меншыя групы мігрантаў спрабавалі перайсьці мяжу ў іншых месцах таксама ўночы».

Блашчак асобна адзначыў, што мігранты працягваюць праяўляць вялікую агрэсію супраць польскіх памежных службаў, а нападнікаў, у сваю чаргу, адкрыта падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, які існуе толькі таму, што карыстаецца падтрымкай Масквы.

«Гэта несумненна: калі б не Масква, Расея, Лукашэнка ня быў бы пры ўладзе ў Беларусі», — заявіў міністар абароны.

Марыюш Блашчак сказаў аб тым, што палякі павінны рыхтавацца да таго, што «сытуацыя на беларускай мяжы хутка ня вырашыцца», ён толькі спадзяецца, што на вырашэньне пойдуць месяцы, а не гады.

Міністар таксама расказаў аб супрацоўніцтве з ЭЗ і NATO.

«Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з саюзьнікамі, з заявай пра падтрымку генэральны сакратар NATO. Мы кансультуемся, ідзе выведка, якую праводзяць брытанскія войскі; я спадзяюся, што неўзабаве змагу даць інфармацыю аб яе заканчэньні», — дадаў Блашчак.

Памежная варта Польшчы прывяла статыстыку за 16 лістапада. Згодна зь ёй, палякі спынілі 161 спробу нелегальнага пераходу мяжы, 34 іншаземцам выдалі пастанову аб абавязаньні пакінуць тэрыторыю Польшчы. Увечары былі яшчэ 2 няўдалыя спробы мігрантаў прарвацца празь мяжу сілай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG