Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пра размову Мэркель з Лукашэнкам: «Эўропа пацьвердзіла адзінства зь беларусамі»


Сьвятлана Ціханоўская

Беларуская апазыцыйная дзяячка заявіла, што Эўропа працягвае салідарызавацца зь беларускім народам і стараецца спыніць рэжым Лукашэнкі.

На думку Сьвятланы Ціханоўскай, гэта сьведчыць пра сур’ёзныя намеры Эўропы. А тэлефанаваньне экс-канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель Лукашэнку зусім ня сьведчыць ні пра якое «прызнаньне», хоць гэта і намагаецца сказаць дзяржаўная прапаганда ў Беларусі, заявіла Ціханоўская пра свой тэлеграм-канал.

«Эўропа на Радзе замежных справаў ЭЗ пацьвердзіла адзінства зь беларусамі: усе 27 міністраў пагадзіліся, што рэжым трэба спыніць. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і з прадстаўнікамі Вялікай Брытаніі, Канады і ЗША. І я ведаю, што званок Мэркель ня быў запрашэньнем ад Эўразьвязу да дыялёгу. Бо ўрад Нямеччыны працягвае падтрымліваць пяты і распрацоўваць шосты пакет санкцыяў супраць рэжыму. Таму яго спроба схаваць палітычную ізаляцыю за гэтым званком — гэта не перагорнутая старонка. Гэта вырваная старонка зь дзёньніка двоечніка, які хоча схаваць свой правал».

Акрамя таго, Ціханоўская згадала сваю сустрэчу з Мэркель. На яе думку, зь першай сустрэчы зразумела, што гэта палітык, для якой галоўны прыярытэт — чалавечае жыцьцё.

«З той жа прычыны яна год таму тэлефанавала чалавеку, які прайграў выбары ў Беларусі. Яе званок застаўся без адказу — бо ў ягоных інтарэсах ніколі не было клопату пра беларусаў».

Ціханоўская заявіла, што першым этапам застаецца вызваленьне ўсіх зьняволеных з палітычных матываў, а пасьля гэтага павінен адбыцца старт дыялёгу аб новых выбарах. Каб выказаць гэтае патрабаваньне, палітык заклікала беларусаў далучацца да «Рабочага руху» і пляну «Перамога».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG