Выбух здарыўся ў нядзелю, яго ахвярай стаў адзін чалавек — пасажыр таксоўкі. Кіроўца пацярпеў. У сувязі з выбухам затрымалі 4 чалавек, іх правяраюць на дачыненьне да падрыхтоўкі тэракту.
Паліцыя афіцыйна не паведамляе пра магчымае дачыненьне загінулага да выбуху, не называецца і яго імя. Аднак, паводле брытанскіх СМІ, менавіта пасажыр таксоўкі, які сеў у машыну незадоўга да выбуху, вёз самаробнае выбуховае прыстасаваньне.
Улады Лівэрпулю — а сьледам за імі прэм’ер-міністар Борыс Джонсан — заявілі, што кіроўца, заўважыўшы выбуховае прыстасаваньне, пасьпеў выскачыць з машыны да выбуху, замкнуўшы ў ёй пасажыра. Аднак на распаўсюджаным пазьней відэазапісе відаць, што таксіст пакінуў машыну празь некалькі імгненьняў пасьля выбуху.
Адна з вэрсій меркаванага тэракту — тая, што сьмяротнік зьбіраўся ўзарваць бомбу каля катэдральнага сабору, дзе праходзіла служба ў гонар Дня памінаньня загінулых вайскоўцаў, аднак таксоўка не змагла падʼехаць да сабору.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com