Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі дырэктара крамы Symbal.by Паўла Белавуса


Павал Белавус.

Інфармацыя пра затрыманьне грамадзкага дзеяча і бізнэсоўца, дырэктара ТАА «Сымбаль Бай» Паўла Белавуса зьявілася на тэлеграм-канале крамы Symbal.by.

«Сёньня яго вызвалі ў міліцыю а 11:00. Пасьля гэтага ён не вярнуўся дадому. Зараз Паўла павязуць на Акрэсьціна», – гаворыцца ў паведамленьні.

Крама зь беларускай нацыянальнай атрыбутыкай адчула моцны перасьлед ад пачатку выбарчай кампаніі 2020 году. У выніку ціску з боку ўладаў ад сакавіка 2021 году офлайн- і онлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу.
Уладальнікі крамы больш ня мелі магчымасьці арандаваць памяшканьні для дзейнасьці ў любых фарматах і ўтрымліваць штат супрацоўнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG