Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 19 чалавек


Яўген Юшкевіч, адзін з прызнаных палітвязьняў

Цяпер у Беларусі 859 прызнаных палітычных вязьняў.

Сярод новых палітвязьняў, прызнаных праваабаронцамі:

  • Іван Ніканаў,
  • Яўген Хар’янаў,
  • Уладзіслаў Верасаў,
  • Іван Дуброўскі,
  • Віктар Кухарчук,
  • Максім Несьцяровіч,
  • Вольга Гарбунова,
  • Марк Васількоў,
  • Уладзімер Жолабаў,
  • Яўген Марынец,
  • Аляксандар Русецкі,
  • Аляксей Русецкі,
  • Павал Грышкевіч,
  • Ягор Кузьмін,
  • Артур Эшбаеў.

Усіх іх абвінавацілі паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Таксама статус палітзьняволеных атрымалі

  • Вадзім Цагельнік, якога абвінавацілі паводле арт. 342 і арт 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады),
  • Андрэй Трусаў асуджаны паводле арт. 342 і ч. 1 арт. 328 КК (за захоўваньне 2 г марыхуаны, якія былі выдадзеныя перад вобшукам),
  • Аляксей Іванісаў абвінавачаны ў хуліганстве (паводле арт. 342 і ч.1 арт. 339 КК)
  • і Арцём Андрасюк, які быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК і ўжо пачаў адбываць пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG