Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся закрыты суд у справе анархістаў, абвінавачаных у тэрарызьме. Ім пагражае да 25 гадоў турмы. ФОТА


Belarus - Criminal process against anarshists. Minsk, 15Nov2021

15 лістапада ў Менскім абласным пачалося першае судовае паседжаньне ў справе анархістаў Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзьмітрыя Разановіча.

У судовую залю пусьцілі толькі блізкіх родных – каля 15 чалавек. Астатніх ахвочых не пусьцілі, бо нібыта больш няма месцаў.

Па рашэньні судзьдзі Вячаслава Тулейкі разгляд справы зрабілі закрытым, паведамляе «Вясна».

У судзе над анархістамі.
У судзе над анархістамі.

Як раней тлумачылі сваякі анархістаў, кожнаму зь фігурантаў справы выставілі абвінавачаньні па некалькіх артыкулах.

  • Ігару Аліневічу — паводле ч. 1 арт. 333-1, ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
  • Дзьмітрыю Дубоўскаму — ч. 1 арт. 333-1, ч. 2 і ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК.
  • Сяргею Раманаву, які раней быў асуджаны паводле артыкулу 295 КК, — паводле ч. 3 і ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК.
  • Дзьмітрыю Разановічу — паводле ч. 2 і 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК.
    • Артыкул 289 — «Акт тэрарызму».
    • Артыкул 295 — «Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».
    • Артыкул 333-1 — «Незаконнае перамяшчэньне праз мытную мяжу Эўразійскага эканамічнага саюзу або Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыяактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыстасаваньняў, зброі масавага зьнішчэньня або сродкаў яе дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраеньня і ваеннай тэхнікі».
    • Агульная сума нанесеных матэрыяльных стратаў, паводле сьледзтва, — больш за 70 тысяч рублёў.

Чатырох анархістаў затрымалі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 году пры перасячэньні беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх вінавацяць у падпале аўтамашын каля будынкаў пракуратуры, Дзяржкамітэту судовых экспэртыз у Салігорску і ў падпале будынка ДАІ ў Мазыры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG