Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць мігрантаў, якія прарваліся ў Нямеччыну празь Беларусь, дасягнула 9,5 тысяч чалавек


Мігранты на тэрыторыі Нямеччыны, архіўнае фота

Фэдэральная паліцыя толькі за восень арыштавала 329 чалавек за спрыяньне нелегальнай міграцыі.

Сярод тых, хто незаконна перавозіў мігрантаў пасьля прарыву беларуска-польскай мяжы з Польшчы ў Нямеччыну — 14 грамадзян Нямеччыны і некалькі сырыйцаў ды іракцаў зь відам на жыхарства ў Нямеччыне. Іншыя арыштаваныя — грамадзяне Ўкраіны, Грузіі і краін Балтыі, піша нямецкае выданьне Bild am Sonntag.

Газэта піша, што прарывы мяжы мігрантамі зьяўляюцца мэтай «67-гадовага беларускага дыктатара Лукашэнкі».

Колькасьць мігрантаў, якім празь лясы і калючы дрот удалося прарвацца спачатку ў Польшчу, а затым у Нямеччыну, дасягнула ўжо 9,5 тысяч чалавек.

Паводле высноваў нямецкага сьледзтва, мігранты зьвяртаюцца да нелегальных перавозчыкаў праз закрытыя форумы ў інтэрнэце і арандуюць мікрааўтобус. Людзі зь Менску, якія спрыяюць нелегальнай міграцыі, дасылаюць кіроўцам на мабільныя тэлефоны геададзеныя аб раёнах, дзе яны павінны падабраць нелегальных мігрантаў.

За паездку перавозчыкі атрымліваюць да 5000 эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG