Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку і яе мужа ня выпусьцілі на волю пасьля адміністрацыйнага арышту


Ірына Слаўнікава і Аляксандар Лойка

Сужэнцаў затрымалі 30 кастрычніка ў менскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. З чым зьвязаная затрымка з вызваленьнем — невядома.

Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку 1 лістапада судзьдзя Першамайскага раёну Максім Трусевіч асудзіў да 15 сутак арышту нібыта за захоўваньне ў Facebook «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, піша «Новы час».

Падчас працэсу Аляксандар распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і не далі забраць багаж. Лойка адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго. 

Да суду ён быў на Акрэсьціна ў двухмеснай камэры, дзе агулам знаходзяцца 10 чалавек. Таксама 4 лістапада стала вядома, што жаночая камэра, у якой утрымлівалі Ірыну Слаўнікаву, абвясьціла групавую галадоўку празь нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня зьняволеных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG