Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пацьвердзіла гібель двух сваіх дэсантнікаў у Беларусі


Дэсант расейскіх парашутыстаў на вучэньнях у Прыморскім краі

Міністэрства абароны Расеі пацьвердзіла гібель двух расейскіх дэсантнікаў падчас вучэньняў у Беларусі на Госкім палігоне

Сёньня раніцай пра гэта паведаміла ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў ByPol. Паводле яе, пры ажыцьцяўленьні высадкі дэсанту расейскіх паветрана-дэсантных войскаў на палігоне «Госкі» ў Горадзенскім раёне адбылося сыходжаньне двух парашутыстаў, у выніку якога закрыўся купал аднаго з парашутаў.

У выніку інцыдэнту загінулі двое вайскоўцаў узброеных сіл Расеі, афіцэр і салдат тэрміновай службы.

«Сёньня на палігоне „Госкі“ ажыцьцяўляецца высадка сумеснага тактычнага паветранага дэсанту ад Сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі ў складзе зводнай батальённай тактычнай групы», — паведаміла раніцай 12 лістапада прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Паводле Мінабароны РФ, у сёньняшніх вучэньнях у Беларусі ўдзельнічалі каля 250 расейскіх дэсантнікаў.

Цяпер гэтае расейскае ведамства афіцыйна прызнала гібель двух сваіх вайскоўцаў на вучэньнях у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG