Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лаву Клінтана» ў Курапатах ізноў апаганілі вандалы


Пашкоджаная вандаламі «лава Клінтана» ў Курапатах, 7 лютага 2019 г.

Невядомыя ў чарговы раз размалявалі абразьлівымі надпісамі «лаву Клінтана» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына Маёй Краіны».

«Лава Клінтана» — мэмарыяльная гранітная пліта, усталяваная ў Курапатах у 1994 годзе падчас візыту 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь.

Біл Клінтан і Зянон Пазьняк у Курапатах, 1994
Біл Клінтан і Зянон Пазьняк у Курапатах, 1994

Лава неаднаразова зазнавала напады вандалаў — тры разы яе разьбівалі. Пасьля апошняга разу мэмарыял так і не аднавілі. Нягледзячы на ахоўны статус помніка, вінаватых у яго апаганьваньні ніколі не знаходзілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG