Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямʼя менчукоў, якую 9 разоў судзілі на 15 сутак, выехала за мяжу


Наста Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Кандрацьеў

Анастасія і Сяргей Крупенічы на дваіх адбылі за кратамі 224 дні.

Цяпер іх эвакуавалі зь Беларусі, пара ў бясьпецы, паведаміў сузнавальнік фонду дапамогі рэпрэсаваным BySol Андрэй Стрыжак.

Наста Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупенін за кратамі былі больш як па 110 дзён. Насту разам з мужам Сяргеем затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. Муж і жонка перасылалі адно аднаму паведамленьні з тэлеграм-каналаў, якія цяпер прызналі экстрэмісцкімі.

5 лістапада на 15 дзён паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП Насту Крупеніч-Кандрацьеву асудзіла судзьдзя Ленінскага раёну Анастасія Ачалава, паведамляла «Вясна назірае». Аднак затым сужэнцаў выпусьцілі з Акрэсьціна без тлумачэньня прычынаў раней за прысуджаны тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG