Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы мігранты прарваліся церазь мяжу ў Польшчу

абноўлена

Памежная служба Польшчы паведаміла, што дзьве вялікія групы мігрантаў — па некалькі дзясяткаў чалавек у кожнай — прарваліся ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.

Гэта адбылося ў ваколіцах Крынак і Белавежы. Каб перасекчы мяжу, мігранты зламалі агароджу, Частку мігрантаў удалося вярнуць на лінію мяжы, астатніх шукаюць, паведаміла Радыё Беласток.

Паводле ж прадстаўніка польскай памежнай службы Міхала Такарчыка, усіх мігрантаў затрымалі, паведаміў ён Радыё Люблін, перадае TVP.

«Гэта не была спакойная ноч на мяжы Польшчы і Беларусі. Было шмат спробаў парушэньня польскай мяжы. Усе, хто прарваўся, былі затрыманыя. На мяжы цяпер 15 тысяч салдатаў», — сказаў Марыюш Блашчак на Першым канале Польскага радыё.

«Калі ў нас два дні таму была адна вялікая група, сканцэнтраваная непадалёк ад Кузьніцы Беластоцкай, і там была такая спроба перасячы мяжу, то цяпер маем справу зь меншымі, але шматлікімі групамі, якія адначасова атакуюць мяжу», — адзначыў міністар.

Польская паліцыя апублікавала фота затрыманых увечары 9 лістапада мігрантаў.

Тым часам у лягеры мігрантаў у ваколіцах Кузьніцы сытуацыя спакайнейшая, паведаміла Радыё Беласток. Паводле польскіх службаў, беларускія службоўцы перадалі мігрантам ежу і пільнуюць іх.

Беларускі памежны камітэт заявіў, што ўначы ў лягеры мігрантаў выявілі чатырох курдаў зь сьлядамі гвалту. Паводле БПК, мігрантаў сілай выштурхнулі на беларускі бок польскія памежнікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG