Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карабель ВМФ ЗША назвалі ў гонар першага палітыка — адкрытага гея


Гарві Мілк

У Злучаных Штатах спушчаны на ваду карабель Ваенна-марскога флёту, названы ў гонар Гарві Мілка — аднаго з першых у ЗША палітыкаў, які адкрыта заявіў аб сваёй гомасэксуальнасьці, і які стаў адным з сымбаляў барацьбы за правы ЛГБТ-супольнасьці.

Цырымонія спуску на ваду прайшла ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія. У ёй прынялі ўдзел пляменьнік Мілка, а таксама міністар ваенна-марскога флёту ў адміністрацыі Джо Байдэна Карлас дэль Тора.

Гарві Мілк служыў 4 гады на флёце, у тым ліку падчас вайны ў Карэі. Ён быў змушаны пакінуць службу з прычыны сваёй сэксуальнай арыентацыі. Па словах Дэль Тора, яго ўдзел у цырымоніі быў важны, каб выправіць памылкі мінулага і каб паказаць, што зараз флёт адкрыты для прадстаўнікоў ЛГБТ.

Гарві Мілк быў першым адкрытым геем, абраным у ЗША на палітычную пасаду. У 1978 годзе ён стаў членам Назіральнай рады Сан-Францыска. У тым жа годзе ён быў забіты.

Рашэньне аб тым, каб назваць новыя судны ВМФ ЗША імёнамі змагароў за грамадзянскія правы было прынята ў 2016 годзе. Акрамя Мілка, так будуць увекавечаныя, напрыклад, імёны былога старшыні Вярхоўнага суда Эрла Ўорэна, забітага сэнатара Робэрта Кэнэдзі, суфражысткі Люсі Стоўн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG