Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей 8 чалавек загінулі ў цісканіне на музычным фэстывалі ў ЗША


Машына хуткай дапамогі сярод гледачоў на музычным фэстывалі Astroworld

У амэрыканскім горадзе Г’юстан, у штаце Тэхас, падчас цісканіны на музычным фэстывалі Astroworld загінулі сама меней восем чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.

Цісканіна адбылася падчас выступу папулярнага рэпэра Трэвіса Скота ў пятніцу ўвечары паводле амэрыканскага часу, калі натоўп пачаў рухацца да сцэны. У момант трагедыі на канцэртнай пляцоўцы NRG Park знаходзілася каля 50 тысяч чалавек.

Трэвіс Скот некалькі разоў спыняў выступ, бачачы фанатаў, якія страчваюць прытомнасьць побач са сцэнай, адзначае мясцовае выданьне Houston Chronicle. Гарадзкая паліцыя зараз высьвятляе прычыну надзвычайнага здарэньня, праглядаючы відэазапісы з канцэрту, перадае «Голас Амэрыкі».

Арганізатары Astroworld адмянілі астатнюю частку фэстывалю, які павінен быў працягнуцца ў суботу. Улады заявілі, што больш за 300 чалавек атрымалі траўмы на працягу ўсяго дня, у тым ліку невялікія ранкі і сінякі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG